БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі пачаліся выбары новага прэзідэнта

11.01.2013 / 11:14

Упершыню прэзідэнт будзе абраны прамым галасаваннем.

Фаварытамі гонкі лічацца два былыя прэм’ер-міністры Ян Фішэр і Мілаш Земан.

Сярод дзевяці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Чэхіі — кампазітар, прафесар драматургіі ўвесь у татуіроўках, а таксама актрыса і міністр замежных спраў Карл Шварцэнберг.

Мяркуецца, што ніхто з кандыдатаў не набярэ дастатковай колькасці галасоў у першым туры, і другі раўнд можа адбыцца праз два тыдні.

Кандыдат у прэзідэнты прафесар Уладзімір Франц (з татуіроўкамі) пасярэдзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула