БЕЛ Ł РУС

Australian Open. Азаранка ў першым коле згуляе з Нікулеску

11.01.2013 / 11:50

Прайшло лёсаванне Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, што пройдзе ў Мельбурне з 14 па 27 студзеня.

Дзве першыя ракеткі свету - Вікторыя Азаранка і Новак Джокавіч - перад цырымоніяй лёсавання ў Мельбурне, 11 студзеня 2013 г.

Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ў стартавым матчы згуляе з прадстаўніцай Румыніі Монікай Нікулеску (№ 54); год таму Вікторыя выйграла Australian Open.

Амерыканка Серэна Уільямс, пасеяная пад трэцім нумарам, можа сустрэцца з Азаранкай у паўфінале.

Іншая беларуска Вольга Гаварцова (№ 57) у першым раўндзе згуляе з Палін Парменцье (Францыя, № 66).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула