БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка лічыць недапушчальна нізкім заробак дзяржслужачых

11.01.2013 / 12:54

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржорганаў.

«У нас недапушчальна нізкі заробак у дзяржаўных служачых. Ну проста ніякая зарплата!» — сказаў ён.

«У нас некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў, якія сядзяць на датацыях, ці ж кіраўнікі, якія наогул лыка не вяжуць, як у народзе кажуць, атрымліваюць пад 20 мільёны заробку, яшчэ і прэмію сабе налічваюць!
А дзяржаўны служачы і паловы таго не мае, той, які працуе. Таму недапушчальна нізкая зарплата», — сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што павысіць зарплату дзяржслужачых можна, толькі аптымізаваўшы іх колькасць.
«У адваротным выпадку ў мяне рука не падымецца падпісваць дакументы аб павышэнні зарплаты дзяржслужачых, якіх у нас дзясяткі тысяч», — сказаў Лукашэнка.

«Вы ж разумееце псіхалогію нашага народа, — сказаў ён. — Давайце аптымізуем колькасць, каб народ нас разумеў: так, у дзяржслужачых нармальная, дастойная зарплата, але іх колькасць у нас аптымальна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула