БЕЛ Ł РУС

Інфляцыя за тыдзень склала 1,5%

11.01.2013 / 21:12

ЯМ

Калі рушыць такімі тэмпамі, то да канца года набегла пад 80%!

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву, па ацэнцы Белстата, за перыяд з пачатку месяца да сярэдніх цэнах снежні 2012 склаў 101,5%.

Такі рэзкі скачок інфляцыі быў дасягнуты за кошт стрымлівання цэн у канцы 2012 года. Тады ўраду трэба было ўкласціся ў гадавы план па інфляцыі.
Апроч таго, з 1 студзеня істотна павялічыліся стаўкі акцызаў, а таксама запрацавалі змены ў падатковы кодэкс.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на паслугі сувязі (20%), праезд цягнікамі (16,7%) і тытунёвыя вырабы (13,6%).

Свежыя агуркі падаражэлі на 12,6%, свежыя памідоры — на 12,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула