БЕЛ Ł РУС

Аўтапрабег, арганізаваны ў гонар З.Дашкевіча, сарваны

19.07.2007 / 13:03

Ул.інф.

Прабег спыніла ДАІ на трасе Менск -- Берасьце і адвезла ў Дзяржынск у міліцыю. Машыны канфіскаваныя.


Зьміцер Дашкевіч

Чатыры менскія машыны, што бяруць удзел у аўтапрабегу, арганізаваным у знак салідарнасьці з палітвязьнямі і прымеркаваны да дня нараджэньня лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, былі спыненыя на дарозе Менск — Берасьце.

Зрабіў гэта першы пост ДАІ за 20 км ад сталіцы.

Аўтамабілі былі спыненыя а 13-й трыма машынамі ДАІ. Кіраваў апэрыцыяй старшы лейтэнант Воранаў. Пасьля праверкі дакумэнтаў удзельнікаў прабегу павезьлі ў Дзяржынскі РУУС.

У прабегу, які стартаваў ад ДС «Дружная» бярэ ўдзел 20 чалавек на чатырох машынах.

13:45 Як паведаміў «НН» Барыс Гарэцкі, цяпер у Дэяржынскім раёне ў маладых людзей правяраюць дакумэнты. Кіруе працэсам начальнік міліцыі раёну Сяргей Маслоўскі

14:45 Пачалі абшукваць машыны.

15:40 Пасажыры адпушчаныя, машыны затрыманыя да «поўнай праверкі». Міліцыянты апытваюць кіроўцаў.

16:02 У кіроўцаў забралі тэхпашпарты аўтамабіляў і затрымліваюць на суткі машыны. Паводле Паўла Севярынца, маладафронтаўцы вырашылі ехаць у Баранавічы.

***

Нагадаем, што заўтра З. Дашкевічу спаўняецца 26 гадоў, і ўдзельнікі прабегу, праехаўшы па рэгіёнах Беларусі, плянуюць спыніць аўтапрабег у Шклове, каб прывітаць сябра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула