БЕЛ Ł РУС

У Харкаўскай вобласці ў аварыі загінуў беларус - фота

13.01.2013 / 20:57

Ён быў пасажырам у ЗАЗ-1102.

Кіроўца ЗАЗ не справіўся з кіраваннем і вылецеў на «сустрэчку», дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам.

«11 студзеня ў 12.00 на 63-м км аўтадарогі Мерэфа — Лазавая — Паўлаград, у раёне пасёлка Перамога Першамайскага раёна, 38-гадовы кіроўца аўтамабіля ЗАЗ-1102 не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ-2705222, —
паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу ДАІ МУС Украіны.

У выніку сутыкнення кіроўца ЗАЗ і 36-гадовы пасажыр яго аўтамабіля (грамадзянін Беларусі) ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы здарэння, а 55-гадовы кіроўца і 59-гадовы пасажыр «ГАЗ» з траўмамі рознай ступені цякасці былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула