БЕЛ Ł РУС

Невядомыя напалі на актывістку Юлію Сцяпанаву

14.01.2013 / 09:22

На актывістку «Еўрапейскай Беларусі» ў ноч на 14 студзеня напалі невядомыя ў цывільным і абрэзалі ёй валасы.

У 0:45 Юлія Сцяпанава ішла ад аўтобуснага прыпынку да свайго дома. Каля пад’езда на яе напалі двое мужчын.

«Я ішла дадому. З-за рогу выскачылі двое. Адзін схапіў мяне за рукі ззаду, другі абрэзаў валасы — вельмі каротка.
Потым кінулі ў снег тварам. Пры гэтым пагражалі і патрабавалі перастаць збіраць дапамогу для палітычных рэпрэсаваных. Я гэтым займалася праз сацыяльныя сеткі», — паведаміла Юлія Сцяпанава.
Сцяпанава і раней атрымлівала ананімныя пагрозы, як мяркуецца, ад спецслужбаў.
Яе рахунак на фэйсбуку неаднаразова ўзломвалі, а ў паштовую скрыню ўкідаліся лісты з абразамі.

У траўні 2012 актывістка была звольненая з працы ў прадстаўніцтве шведскай фірмы Scandinavian&UK Machines. Кантракт заканчваўся 31 снежня, а 29 мая Сцяпанавай паведамілі праз скайп без тлумачэнняў, што кантракт з ёй датэрмінова скасаваны. Напярэдадні яна была адміністрацыйна асуджаная ў сувязі з удзелам у акцыях у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула