БЕЛ Ł РУС

Кубінцам дазволілі выязджаць за мяжу без выязной візы

14.01.2013 / 10:41

На Кубе ўступіў у сілу закон, які дазваляе грамадзянам гэтай краіны выязджаць за мяжу без спецыяльнага дазволу. Зараз для выезду кубінцам будзе патрэбны толькі дзеючы пашпарт.

Гэтая мера стала сур'ёзным змяненнем у жыцці краіны, улады якой абмежавалі права грамадзян пакідаць краіну неўзабаве пасля камуністычнай рэвалюцыі 1959 г.

Урад краіны спадзяецца, што кубінцы, якія з'ехалі за мяжу, вернуцца на радзіму, атрымаўшы новыя навыкі і ўклаўшы грошы ў эканоміку краіны.

Пры гэтым шэраг абмежаванняў застаецца ў сіле для спартсменаў і некаторых катэгорый спецыялістаў, якія лічацца асабліва важнымі для Кубы.
Акрамя таго, пакуль не ясна, ці змогуць па новым законе пакінуць краіну дысідэнты.

Старая Гавана

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула