БЕЛ Ł РУС

У Бярозаўскім раёне патануў 38-гадовы дайвер

14.01.2013 / 16:37

Як паведаміў начальнік Бярозаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Панасевіч, няшчасны выпадак адбыўся, а першай гадзіне ночы 12 студзеня на канале Бярозаўскай ДРЭС недалёка ад Белаазёрска. Двое мужчын прыехалі сюды з Брэста для заняткаў дайвінгам.

Пасля падводнага плавання адзін з аквалангістаў выйшаў на бераг і, не знайшоўшы там напарніка, нейкі час чакаў яго каля вадаёма. Потым беспаспяхова спрабаваў знайсці яго ў вадзе. Пасля таго як пошукі нічога не далі, пазваніў у міліцыю.

Цела загінулага дасталі з вады 12 студзеня каля 14.00. Папярэдняя прычына смерці — утапленне.

Усе акалічнасці здарэння ўстанаўлівае падчас праверкі Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула