БЕЛ Ł РУС

Знайшлі салдата, які пайшоў у самаволку на Івацэвіччыне

14.01.2013 / 16:56

Зніклага салдата выявілі вайскоўцы часці, у якой ён служыў.

Паколькі салдата не было нядоўгі час, пакаранне для яго не будзе вельмі строгім, адзначае Intex-press.

Што прымусіла салдата ўцячы з часці, пакуль не вядома.

Нагадаем, увечары 13 студзеня салдат тэрміновай службы самавольна сышоў з вайсковай часці № 15994, якая знаходзіцца побач з вёскай Волька Івацэвіцкага раёна. Да пошуку вайскоўца далучылася міліцыя. Салдаты Баранавіцкага гарнізона ў пошуку ўдзелу не прымалі.

Салдату 24 гады, на службу ён прыйшоў з вёскі Чэмчыцы Пінскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула