Лукашэнка раскрытыкаваў папярэдняе кіраўніцтва КДБ
Прэзыдэнт Беларусі прадставіў сёньня на пасадзе новага старшыню Камітэта дзяржаўнай бясьпекі генерал‑маёра Юрыя Жадобіна.
«Наша жыццё імкліва мяняецца, але асноўныя задачы, якія павінен вырашаць Камітэт дзяржаўнай бяспекі, — вечныя. Два з палавінай гады таму, калі адбылося прадстаўленне папярэдняга нованазначанага кіраўніцтва КДБ, мы дамовіліся аб тым, што галоўнае ў рабоце чэкістаў — забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі, — падкрэсліў беларускі лідэр. — Я ніколі не арыентаваў камітэт на забеспячэнне маёй асабістай улады. Мне гэта абсалютна не патрэбна. Супрацоўнікі КДБ павінны абараняць не столькі прэзідэнта, колькі наш народ».
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час ён паабяцаў падтрымку КДБ для стварэння магутнай, працаздольнай, прафесійнай структуры, якая «павінна дзейнічаць вельмі эфектыўна, але пры гэтым ціха, непрыкметна, прыгожа». «Каб нашы людзі з захапленнем, гордасцю гаварылі пра чэкістаў як пра самых адданых дзяржаве, крыштальна сумленных ва ўсіх адносінах супрацоўніках. Але пры гэтым я папярэджваў, што заўсёды буду кантраляваць усіх вас як сваіх дзяцей, таму што вельмі цаню работу КДБ. Я свае абяцанні выканаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым прэзідэнт выказаў жорсткую крытыку ў адрас папярэдняга кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі.