БЕЛ Ł РУС

Cаудаўская разведка: Асад на вайсковым караблі, пад аховай расейцаў

15.01.2013 / 09:09

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад перабраўся на борт вайсковага карабля, дзе знаходзіцца пад аховай расійскіх службаў бяспекі.

Як піша NEWSru Israel, пра гэта напісала выходзіць у Саудаўскай Аравіі газета «Аль-Ватан». Як паведамілі выданню крыніцы ў разведцы, кіраўніка дзяржавы суправаджаюць сямейнікі і найбліжэйшыя паплечнікі. Сірыю Асад наведвае на верталёце.

У публікацыі не паведамляецца, гаворка ідзе пра сірыйскі або расійскі карабель.

«Аль-Ватан» адзначае, што ў такіх паводзінаў прэзідэнта ёсць дзве прычыны. Па-першае, Асад не давярае ўласнай ахове. Па-другое, з дапамогай карабля яму будзе лягчэй пакінуць краіну, калі падзенне рэжыму стане непазбежным. Паводле інфармацыі крыніцы, Асад дасягнуў пагаднення з Расіяй аб прадастаўленні палітычнага прытулку.

Як паведамляе РІА «Навіны», бельгійскія СМІ таксама са спасылкай на звесткі спецслужбаў Саудаўскай Аравіі ў панядзелак паведамілі, што прэзідэнт Сірыі і яго блізкае атачэнне вялікую частку часу праводзяць у водах Міжземнага мора на борце вайсковага карабля «пад расейскім наглядам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула