БЕЛ Ł РУС

БКК паставіць 700 тыс. тон хлорыстага калію ў Кітай

15.01.2013 / 11:37

Беларуская калійная кампанія заключыла кантракт з кампаніямі Sinochem і CNAMPGC, найбуйнейшымі кітайскімі імпарцёрамі мінеральных угнаенняў, на пастаўку хлорыстага калію ў першым паўгоддзі 2013 года.

Як паведамляецца на сайце БКК, згодна з кантрактам цана хлорыстага калію за метрычную тону складзе 400 долараў на ўмовах пастаўкі ў порт пакупніка (CFR). Аб’ём — 700.000 тон, а таксама апцыён 300.000 тон. Тэрмін пастаўкі: 15 студзеня — 30 чэрвеня.

«Пагадненне паміж найбуйнейшымі вытворцамі калійных угнаенняў і кітайскімі імпарцёрамі традыцыйна ўспрымаецца ў галіне як асноўны цэнавы арыенцір, які істотна ўплывае на ўзровень актыўнасці на сусветным калійным рынку. Наш прагноз на найбліжэйшую перспектыву пазітыўны, галіна будзе паступова аднаўляцца, аб’ём спажывання — расці», — пракаментаваў здзелку генеральны дырэктар ЗАТ «БКК» Валерый Іваноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула