БЕЛ Ł РУС

Хлопец, які ўдарыў інваліда: Я раскаяўся і пайду прасіць прабачэння

15.01.2013 / 11:39

Учора мінчука, які біў інваліда ў метро, выпусцілі з СІЗА пасля трох сутак за кратамі.

Пракурор прыняў рашэнне не затрымліваць яго і выпусціць пад падпіску.

«Я раскаяўся ў тым, што зрабіў. Думаю хуткім часам паехаць да гэтага мужчыны прасіць прабачэння», — кажа Аляксей.

Але ж адзначае, што не змяніў сваёй версіі наконт таго, як усё адбылося. Матэрыялаў справы не бачыў, на допытах за трое сутак не быў.
А яго сябры знайшлі дваіх сведак праз сацыяльныя сеткі. Дзве дзяўчыны, якія ехалі ў гэтым вагоне метро, пагадзіліся прыйсці ў міліцыю.

Нагадаем, 2 студзеня ў метро быў збіты 40-гадовы мужчына, інвалід першай групы, які папрасіў маладога чалавека саступіць яму месца. Падазраваных па справе зафіксавалі відэакамеры метрапалітэна. Распачатая крымінальная справа ў адносінах аднаго з падазраваных, мінчука 1995 года нараджэння. Ён некалькі дзён знаходзіўся у ізалятары часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула