БЕЛ Ł РУС

Барменша ў Жлобіне гандлявала наркотыкамі проста на працоўным месцы

15.01.2013 / 11:48

Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Жлобінскага РАУС і падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння палка патрульна-паставой службы міліцыі на працоўным месцы была затрымана буфетчыца аднаго з бараў райцэнтра. У аператыўнікаў з’явілася інфармацыя, што буфетчыца гандлюе наркотыкамі.

Пры затрыманні ў бары быў знойдзены тайнік з марыхуанай агульнай вагой каля 4 грамаў. У кватэры 20-гадовай жанчыны быў знойдзены скрутак з 6 грамамі марыхуаны і пакет з высушанай марыхуанай — агульнай вагой амаль 400 грамаў.

Як удалося ўстанавіць міліцыі, гандляваў наркотыкамі і муж затрыманай жанчыны. Раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў у буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула