БЕЛ Ł РУС

Гаварцова прайграла ў 2-м коле Australian Open

16.01.2013 / 09:25

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне (прызавы фонд — $31 млн.).

Сёння ў паядынку 2-га раўнду беларуска, якая займае 58-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла кітайскай тэнісістцы На Лі (6) у двух сэтах — 1:6, 5:7. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 22 хвілінаў.

Цяпер Вольга Гаварцова выступіць у парным разрадзе, дзе яе партнёркай будзе расійская тэнісістка Вера Душэвіна.

Нагадаем, што першае кола Australian Open паспяхова прайшла першая ракетка свету Вікторыя Азаранка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула