БЕЛ Ł РУС

Мікалай Статкевіч: Ізноў атрымаў прапанову «папрасіцца»

16.01.2013 / 13:15

Пасля перапынку амаль у паўгода Мікалай Статкевіч зноў атрымаў прапанову напісаць прашэнне аб памілаванні.

Пра гэта палітык паведаміў у лісце да жонкі.

Палітзняволенаму кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу прадстаўнікі адміністрацыі Магілёўскай турмы зноў пачалі прапаноўваць напісаць прашэнне аб памілаванні. Як адзначыла жонка палітыка Марына Адамовіч, «зрабіў прапанову адзін капітан. Той самы, які ўлетку (ён быў тады старшым лейтэнантам) даваў слова афіцэра і не стрымаў яго таму няшчаснаму з «вічовай» камеры.

— У апошнім лісце ён напісаў, што нядаўна яму зноў прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Форма была абраная дастаткова цынічная. Мікола напісаў, што яна была наступнай: «Перастаньце гуляць у казакі-разбойнікі, выходзьце на свабоду і едзьце на мора».

Паводле словаў Марыны Адамовіч, звычайна пасля адмовы прыняць такія прапановы пачынаюцца правакацыі. З розных надуманых прычынаў палітвязня змяшчаюць у штрафны ізалятар, уводзяць іншыя абмежаванні. Таму апошнія звесткі выклікаюць у яе трывогу. «Мікалай напісаў, што не ведае, як будзе гэтым разам, але, як заўсёды, гатовы да ўсяго. Я ж, са свайго боку, вельмі спадзяюся, што той капітан праявіў уласную ініцыятыву, якая не будзе мець наступстваў», — зазначыла жонка Мікалая Статкевіча.

Аднак з іншага боку, такі ціск сведчыць, што беларускі рэжым шукае шляхі вызвалення палітычных зняволеных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула