БЕЛ Ł РУС

У міліцыю звярнуліся 50 пацярпелых. Затрыманы кажа, павінна быць больш

16.01.2013 / 17:49

КМ

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, затрымалі 18-гадовага мінчука, які падазраецца ў махлярстве. Ён прасіў знаёмых узяць у растэрміноўку лічбавую тэхніку. Сам аплочваў першы ўнёсак і даваў 100-200 тысяч рублёў за турботы. Але ў той жа дзень прадаваў тэхніку на рынку за паўцаны. І не разлічваўся па плацяжах. Каля 50 чалавек ужо звярнуліся з заявамі ў міліцыю. Але сам хлопец заявіў, што пацярпелых значна больш.

Фрунзенскае РУУС Мінска шукае людзей, якія маглі пацярпець ад маладога чалавека на фота. Тэлефанаваць на нумар: (017) 252-02-02.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула