БЕЛ Ł РУС

Моцна запаволены рух на МКАД, яна слаба ачышчана. Шмат аварый

17.01.2013 / 09:17

Сяргей Гезгала

У сувязі з вялікім снегападам дарога слаба ачышчана, і хуткасць руху на ёй крайне нізкая. На ўсім працягу МКАД шмат аварый.

Моцны снег ускладніў працу аўтатранспарту і ў самой сталіцы. Рух запаволены, але непраезных заносаў у межах горада няма, і заторы ўзнікаюць толькі ў месцах аварый.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, снег будзе падаць цэлы дзень і ўвечары.

Варта адзначыць, што дворнікі адстаюць ад дарожнай тэхнікі. Калі стан дарог здавальняючы, дык ходнікі завалены снегам, і пешым па горадзе рухацца не проста.

Тэмпература будзе паволі апускацца. Сёння ўранку ў Мінску каля мінус 5. Увечары стане мінус 9. Заўтра ўранку мінус 11, а ўвечары ўжо мінус 17. А ўначы на суботу слупок тэрмометра мае апусціцца да мінус 19.

Прыкладна такая сама дынаміка тэмператур чакаецца ва ўсёй краіне, з удакладненнем на тое, што ў Гомелі цяпер каля плюс 1, а ў Віцебску мароз у суботу можа дасягнуць нават мінус 21.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула