БЕЛ Ł РУС

Шведы не маюць намеру займацца «плюшавым дэсантам»

17.01.2013 / 09:46

Nashaniva.com

Шведскія пракуроры пакуль не маюць намер пераймаць крымінальны пераслед у сувязі з незаконным перасячэннем мяжы, калі, 4 ліпеня 2012 г., шведскія актывісты вылецелі з Літвы ў Беларусь і скінулі на яе тэрыторыі сотні плюшавых медзведзянятаў з заклікамі за свабоду слова.

Пракуроры ў інтэрв'ю навін агенцтву AFP сказалі, што не атрымалі ад Літвы звароту і не бачаць прычын, чаму Швецыя павінна пераняць справу, так як інцыдэнт адбыўся не на тэрыторыі Швецыі.

Такую рэакцыю ў Стакгольме атрымала рашэнне Генеральнай пракуратуры Літвы звярнуцца да Швецыі са зваротам пераняць крымінальны пераслед.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула