БЕЛ Ł РУС

Драгун падпісаў кантракт з «Крыламі Саветаў»

17.01.2013 / 11:19

nn.by

Паўабаронца мінскага «Дынама» Станіслаў Драгун падпісаў кантракт з клубам расійскай прэм’ер-лігі «Крылы Саветаў» з Самары.
У сезоне-2012 хаўбек правёў за мінчан 29 гульняў, забіў 7 мячоў, аддаў 2 галявыя перадачы, зарабіў 3 жоўтыя карткі, паведамляе Прессбол.

Станіслаў Драгун нарадзіўся ў 1988 г. у Мінску, гадаванец ДЮСШ «Працоўныя рэзервы», гуляў за мінскі «Лакаматыў» і «Гомель», улетку 2008 г. перайшоў у мінскае «Дынама». У жніўні 2011 г. дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі (таварыскі матч супраць Балгарыі).

У чэмпіянаце Расіі «Крылы Саветаў» ідуць на 14-м месцы, на 5 балаў апярэджваючы «Аланію»,
у якую перайшоў гулец БАТЭ Рэнан Брэсан.

Чэмпіянат у суседзяў адновіцца ў сакавіку. «Крылы» дома згуляюць з ЦСКА. За «Крылы» гуляюць беларусы Сяргей Карніленка і Дзмітрый Верхаўцоў, у першым паўгоддзі 2012 г. выступаў Аляксандр Глеб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула