БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўзарваўся катэдж на беразе Цнянкі + фоты і відэа

17.01.2013 / 12:58

Сямён Печанко, Сяргей Гезгала

дапоўнена з месца падзей

Будаўнік, які працаваў ў катэджы ў момант выбуху, шпіталізаваны з апёкамі.

Інцыдэнт адбыўся ў двухпавярховым катэджы, што будуецца, па вуліцы Пастаўскай ў Мінску. Дом практычна разбураны, ён склаўся, нібы картачны. Шыбы ў суседніх хатах не пашкоджаны.

Гэта элітная вуліца ў раёне Цнянскага вадасховішча. Сярод іншых, на ёй знаходзіцца рэзідэнцыя пасла Польшчы. Побач на Кальцова месціцца пасольства Індыі.

«Сёння ў 11.26 паступіла тэлефанаванне ад медыкаў. Паведамілі, што ёсць пацярпелы 1984 года нараджэння, які атрымаў тэрмічныя апёкі кісцей рук, твару, шыі 1-3-й ступені. Ён быў шпіталізаваны», — паведаміў агенцтву БелаПАН прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. Пацярпелы — будаўнік, які працаваў ў катэджы ў момант выбуху.

Ратавальнікі зафіксавалі абвальванне даху, сцен і перакрыццяў катэджа на плошчы 100 кв. м. На месцы працавалі 16 адзінак тэхнікі і 57 ратавальнікаў, у тым ліку кіналагічная служба. «Не было дакладнай інфармацыі, ці знаходзіліся яшчэ людзі ў будынку, таму была выкліканая кіналагічная група», — адзначыў Навіцкі. Ён дадаў, што мяркуючы па ўсім, у доме праводзіліся рамонтныя работы, на месцы быў знойдзены газавы балон.

Суседзі адзначаюць, што газ у доме не быў падключаны. Дарэчы, яны не ведаюць, хто гаспадар гэтага будынка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула