БЕЛ Ł РУС

Шукаюць сведкаў збіцця інваліда ў метро

17.01.2013 / 13:27

Партызанскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі звярнуўся да грамадзян, якія маглі быць сведкамі інцыдэнту, які адбыўся 2 студзеня ў цягніку 1-й лініі Мінскага метрапалітэна і звязанага з прычыненнем цялесных пашкоджанняў мужчыну — інваліду 1-й групы.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

14 студзеня пракуратура адмовіла ў зняволенні пад варту галоўнага падазраванага ў збіцці інваліда ў вагоне сталічнага метрапалітэна. Следчымі органамі прынята рашэнне адпусціць мінчука 1995 года нараджэння з ІЧУ пад нагляд бацькоў.

«Калі Вы сапраўды з’яўляецеся сведкам і хочаце дапамагчы следству аб’ектыўна разабрацца ў сітуацыі, калі ласка, патэлефануеце па наступных тэлефонах: (017) 230-23-78, (017) 230-84-35. Канфідэнцыйнасць гарантуем»,
— гаворыцца з паведамленні мінскага СК.

Глядзіце таксама: Сведка інцыдэнту ў метро: маці інваліда крычала: «Не біце яму ў галаву, у яго там касцей няма»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула