БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне скончыў жыццё самагубствам 17-гадовы юнак

17.01.2013 / 19:18

+тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі.

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка першага следчага аддзялення Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Андрэй Карніенка, юнак жыў разам з маці і братам. Цела сына, якое вісела ў пятлі, знайшла ў хляве маці 16 студзеня прыкладна ў 23.00.

Матывы суіцыду высвятляюцца.

Малады чалавек вучыўся на завочным аддзяленні аднаго з сельскагаспадарчых каледжаў Гродзенскай вобласці.

Праверку па факце смерці юнака праводзіць Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

***

Тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі

Кругласуткавая служба экстранай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: 8 (017) 202-04-01

Рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўнагадовым, што трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула