БЕЛ Ł РУС

Пасажыр выпаў з цягніка і прабег да станцыі на марозе ў сланцах 7 км

18.01.2013 / 9:43

У Амурскай вобласці (Расія) пасажыр цягніка выпадкова выпаў з вагона і прабег па марозе каля сямі кіламетраў да бліжэйшай станцыі ў сланцах і футболцы, паведамляе МУС.

Інцыдэнт адбыўся ў цягніку, які рухаўся па маршруце Масква — Нерунгры. Як распавёў сам 42-гадовы пасажыр, ён выйшаў у тамбур пакурыць, але вяртаючыся пераблытаў дзверы і адкрыў тарцовыя дзверы непрацоўнага тамбура, якія былі незачыненыя.

«Ступіўшы ў цемру, пасажыр апынуўся на рэйках, акружаны тайгой. У 40-градусны мароз ён быў апрануты ў спартыўныя штаны, сланцы і футболку»,
— гаворыцца ў паведамленні Тындзінскага лінейнага аддзела МУС на транспарце.

Мужчына тут жа падскочыў і кінуўся даганяць цягнік, але гэта было ўжо немагчыма. У выніку няўдачлівы пасажыр прабег сем кіламетраў да бліжэйшай станцыі «Рыхард Зорге», дзе яму аказалі дапамогу.

Цяпер паліцэйскія высвятляюць, ці было тое, што адбылося няшчасным выпадкам або прычынай інцыдэнту стала халатнасць правадніка, які не замкнуў дзверы тамбура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула