БЕЛ Ł РУС

Часопіс Arche шукае вэб-рэдактара

18.01.2013 / 11:42

Часопіс Arche шукае вэб-рэдактара на поўную стаўку. Кандыдат на пасаду павінен адпавядаць наступным крытэрам:

— высокая працаздольнасць,

— высокі ўзровень самаарганізацыі і самакантролю,

— досвед рэдактарскай працы, добрае валоданне камп’ютарам,

— адсутнасць шкодных звычак,

— дасканалае валоданне беларускай і добрае веданне англійскай моў,

— пражыванне ў Беларусі,

— наяўнасць уласнага працоўнага месца.

Рэжым працы: штодня ад 09.00 да 18.00. Магчымая праца ў выходныя.

Наяўнасьць рэкамэндацый вітаецца.

Зарплата невысокая.

Часопіс ахвяруе магчымасьць сталага прафесійнага росту, у прыватнасьці, забяспечвае бесперапыннае профільнае навучанне.

Рэзюмэ высылаць на адрас valer@arche.by. У тэме ліста пазначайце «Рэзюмэ». Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.

Дэдлайн 31 студзеня 2013 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула