БЕЛ Ł РУС

«Беларускі кнігазбор» выдаў Адамовіча і Грыцкевіча

18.01.2013 / 22:6

Кошт кожнай з гэтых кніг — 116 000 рублёў.

Падрабязней пра новыя кнігі распавёў выканаўчы дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі:

«У том твораў Алеся Адамовіча ўвайшлі ягоныя аповесці „Нямко“, „Vixi“, „Хатынская аповесць“ і іншыя.
Акрамя таго ў кнізе ёсць публіцыстыка Адамовіча, ягонае ліставанне. Том аб’ёмам у 608 старонак аздоблены фотаздымкамі».

Прадмова напісана беларускім літаратуразнаўцам Міхасём Тычынам.

Што тычыцца твораў Анатоля Грыцкевіча, то ў новым томе надрукаваны яго гістарычныя даследванні пад назвамі «Беларуская шляхта» і «Янычары ў Беларусі». Прадмова да кнігі напісана Адамам Мальдзісам, — паведамiў Генадзь Вінярскі.

Адзначым, што

кошт кожнай з гэтых кніг — 116.000 рублёў.
Набыць іх можна ва ўсіх мінскіх кнігарнях, а таксама ў абласных цэнтрах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула