БЕЛ Ł РУС

Палітыка спрабавалі застрэліць на трыбуне — відэа

19.01.2013 / 20:37

Nashaniva.com

Мужчына падышоў да яго і прыставіў пісталет да галавы, але пісталет даў асечку. Выпадак адбыўся ў Балгарыі.

Ахмед Даган — лідар партыі этнічных туркаў «Рух за правы і свабоды» — прамаўляў на з’ездзе ў Сафіі.

25-гадовы мужчына, што прыйшоў на сустрэчу, выскачыў на сцэну са зброяй ды спрабаваў застрэліць палітыка падчас прамовы.

Пісталет даў асечку, нападнік хацеў яго перазарадзіць, але ў гэты момант яго схапілі ахоўнікі і пачалі біць нагамі.

Паводле сафійскай паліцыі, у нападніка былі з сабой яшчэ два нажы. Нападнік -- этнічны турак з горада Бургас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула