БЕЛ Ł РУС

У гонар Бона (U2) назвалі від павука

21.01.2013 / 14:22

Нядаўна выяўлены від павукоў назвалі ў гонар вакаліста гурту U2 Бона.

Гаворка ідзе пра від павукоў сямейства Euctenizidae роду Aptostichus, якія пражываюць у Нацыянальным парку Джошуа-Тры (Joshua Tree National Park) у Каліфорніі.
Адкрыццё належыць біёлагу Джэйсану Бонду з Універсітэта Оберна (штат Алабама).

Усяго Бонд выявіў 33 новыя віды павукоў з роду Aptostichus. Трое прадстаўнікоў гэтага віду жылі ў пустыні Махавэ, частка якой размешчана ў Нацыянальным парку Джошуа-Тры. Два віды павукоў Бонд назваў у гонар індзейскіх плямёнаў. Трэці від павука атрымаў імя ў гонар Бона — A. bonoi.

Раней Бонд называў адкрытыя ім віды павукоў у гонар іншых знакамітасцяў, напрыклад, у гонар актрысы Анджэліны Джолі, музыкі Ніла Янга і прэзідэнта Барака Абамы.

The Joshua Tree (даслоўна «Дрэва Джошуа») — пяты студыйны альбом ірландскага гурту U2, які выйшаў у 1987 годзе. Назвай Joshua tree пазначаецца вечназялёнае дрэва з роду Юка, якое расце ў Каліфорніі. У гонар яго і быў названы нацыянальны парк. У афармленні альбома U2 выкарыстоўваліся здымкі дрэва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула