Жыхар Літвы спрабаваў кантрабандна ўвезці ў Беларусь партыю ботаксу
Сучасныя сродкі для амаладжэння тайна спрабаваў увезці з Літвы ў Беларусь жыхар Шальчынінкайскага раёна.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, мужчына перасякаў мяжу, праходзячы афармленне вечарам 18 студзеня ў пункце пропуску «Беняконі-1» на беларуска-літоўскай мяжы. Пры надглядзе лідскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні выявілі пад заднім сядзеннем і рашоткай радыятара «Аўдзі» 54 упакоўкі ботаксу.
Папулярныя «ўколы штучнай прыгажосці» коштам 110 млн. рублёў перададзены ў мытню.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула