БЕЛ Ł РУС

Ладуцька: Маршруткі павінны выглядаць прэзентабельна

22.01.2013 / 9:20

Маршрутныя таксі ў Мінску павінны выглядаць прэзентабельна, заявіў 21 студзеня на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён даручыў адказным службам праверыць стан аўтамабіляў і прыняць меры для паляпшэння сітуацыі.

«Нашы патрабаванні як да знешняга выгляду, так і да салонаў машын павінны быць высокімі. Праезд у таксі не такі танны, каб пасажыры атрымлівалі паслугу неналежнай якасці», — мяркуе Мікалай Ладуцька.

Як адзначыў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, у студзені спецыялісты прадпрыемства праводзілі праверкі маршрутных таксі, было выдадзена 12 прадпісанняў прыватным перавозчыкам аб прывядзенні ў парадак транспартнага сродка. Кантрольныя мерапрыемствы прадоўжацца.

Усяго ў горадзе налічваецца 530 аўтамабіляў маршрутных таксі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула