БЕЛ Ł РУС

Facebook змяняе правілы прыватнасці: цяпер забараняецца хаваць свой профіль

22.01.2013 / 9:42

Самая вялікая ў свеце сацыяльная сетка забараняе сваім карыстальнікам хаваць свой профіль.

Таксама карыстальнік не зможа забараніць выводзіць свой профіль у выніках пошуку, які робяць іншыя карыстальнікі, паведамляюць СМІ.

Раней карыстальнікі маглі закрываць свой профіль, каб яго не бачылі пошукавыя сістэмы і не выводзілі ў сваіх выніках. Аднак пасля запуску ўласнай пошукавай функцыі Graph Search уладальнікі старонак у Facebook былі пазбаўленыя такой магчымасці.

У Facebook тлумачаць, што пошук Graph Search заснаваны пераважна на звестках, паказаных у профілі. І калі значная колькасць карыстальнікаў закрыюць гэтыя звесткі для пошуку, вынікі пошукавай выдачы будуць непаўнавартасныя. Дарэчы, раней паведамлялася, што забаронай для пошукавых сістэм карысталіся каля 100 мільёнаў чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула