Азаранцы моцна падабаецца Рыяна: «У мяне на Ipod — усе яе альбомы»
На фота - Рыяна.
Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка распавяла пра важнасць музыкі ў сваёй перадматчавай падрыхтоўцы:
Яна вельмі важная. Калі я слухаю дрэнную музыку, то і матч атрымліваецца дрэнным. Так што я вельмі старанна падыходжу да выбару.На маім iPod шмат рознай музыкі.
Шмат Рыяны — усе песні, усе альбомы. Я вялікая прыхільніца. Яшчэ ёсць руская музыка, трохі року. Наогул мне падабаюцца розныя стылі.Усё залежыць ад настрою. Да таго ж для мяне музыка заўсёды звязана з успамінамі, — прыводзіць словы Азаранкі Прессбол са спасылкай на афіцыйны сайт Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Адна з тыповых песень Rianna
Сёння ноччу Вікторыя правядзе матч 1/4 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).
Яе суперніцай будзе расіянка Святлана Кузняцова. Пераможца двубою згуляе ў паўфінале з пераможцай пары Серэна Уільямс / Слоўн Стэфенс (абедзве — ЗША).
Год таму Вікторыя стала пераможцай Australian Open.