БЕЛ Ł РУС

У Гродне легкавік сарваўся з абрыву ў раку

22.01.2013 / 10:35

У Гродне легкавы аўтамабіль сарваўся з абрыву ў раку,

паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Каля 11 гадзін вечара 18 студзеня кіроўца «Фольксваген Гольф 2» ехаў па гістарычным цэнтры Гродна ўздоўж рэчкі Гараднічанка па ўчастку дарогі з абмежаваннем дарожнага руху ў гэты час сутак. На выгіне дарогі машыну пачало занасіць проста ў абрыў. Спыніць аўтамабіль не ўдалося, нягледзячы на невялікую хуткасць і 10-метровы тармазны шлях. «Гольф» сарваўся з абрыву, падчас падзення двойчы перавярнуўся і апынуўся ў рацэ.

У салоне знаходзіліся кіроўца і пасажыр, абодва былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Яны не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула