БЕЛ Ł РУС

Літва стала менш купляць беларускай электрычнасці

22.01.2013 / 11:24

За апошні год у Літве стала крыху менш электрычнасці з Расіі і Беларусі, але больш імпартуецца эстонскай энергіі. Таксама больш яе вырабляецца і ў самой Літве, піша Lietuvos rytas.

Больш прывабную цану, чым расейцы і беларусы, прапануе Эстонія, якая здабывае энергію з сланца, а таксама латвійскія гідраэлектрастанцыі. Літоўская электрычнасць па-ранейшаму самая дарагая, але яе частка на рынку энергіі таксама расце.

Асноўная прычына, па якой цана на эстонскую электраэнергію стала такой канкурэнтаздольнай — падчас эканамічнага крызісу квоты на забруджванне патаннелі ў некалькі разоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула