БЕЛ Ł РУС

На Палессі збіраюцца пракласці новую чыгуначную лінію

22.01.2013 / 13:52

На Беларускай чыгунцы разглядаюць магчымасць будаўніцтва новай лініі ў Палескім рэгіёне.

Як паведамілі ў прэс-службе БЧ, у хуткім часе будуць прааналізаваныя геалагічныя і тэхнічныя параметры праектавання новай лініі, а таксама картаграфічны матэрыял і прагнозныя паказчыкі па патэнцыяльных грузапатоках. Апрача таго, для абгрунтавання інвеставання будаўніцтва лініі трэба будзе таксама прапрацаваць варыянты маршруту будучай трасы.

Папярэдні каштарыс будаўніцтва выбранага варыянту трасы і эфектыўнасць укладання інвестыцый неабходна ацаніць да кастрычніка 2013 года», — зазначылі ў БЧ. Паводле папярэдніх ацэнак,

на праектуемай чыгуначнай лініі могуць быць пабудаваныя чатыры чыгуначныя станцыі: Глушкевічы, Мілашэвічы, Лельчыцы і Міхалкі.
У непасрэднай блізкасці ад праектаванага ўчастка дарогі знаходзяцца больш як 14 населеных пунктаў Лельчыцкага і Мазырскага раёнаў.
Працягласць аднапутнай чыгуначнай лініі перавысіць 100 кіламетраў, падкрэслілі ў БЧ
. «Магчымыя варыянты трасы чыгункі прадугледжваюць узвядзенне аднаго вялікага моста (даўжынёй 390 метраў) цераз раку Убарць, а таксама 25 сярэдніх мастоў і двух пуцеправодаў. Апрача таго, плануецца будаўніцтва шасці чыгуначных раз’ездаў, дзвюх развязак на перасячэнні з аўтамабільнымі дарогамі і 16 неахоўных пераездаў», — сказалі ў БЧ.

У арганізацыі мяркуюць, што будаўніцтва новай чыгуначнай лініі будзе садзейнічаць рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся, прыцягненню інвестыцый і развіццю экспартнага патэнцыялу краіны і транспартнай інфраструктуры рэгіёну.

Таксама рэгіён багаты на розныя карысныя выкапні — абліцовачны камень, буры вугаль, гліну і каменную соль. Згодна з папярэднімі заяўкамі Гомельскага аблвыканкама, штогод па лініі, якая праектуецца, магчымая перавозка каля 3,2 млн. тон бурага вугалю, 4 млн. тон каменепрадукцыі, 0,5 млн. тон торфу і каля 1,2 млн. тон народнагаспадарчых грузаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула