БЕЛ Ł РУС

На трасе М1 пад Мінскам насмерць збілі чалавека

22.01.2013 / 13:55

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, аварыя здарылася 21 студзеня прыблізна ў 14.00 на 358-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ блізу пасёлка Міханавічы Мінскага раёна.

Жыхар Польшчы, кіруючы аўтапоездам «Сканія» з паўпрычэпам «Шмітц», урэзаўся ў аўтамабілі «Фальксваген-Транспарцёр», патрульную машыну ДАІ, што стаялі каля краю праезнай часткі, і ў работніка дарожнай арганізацыі, які знаходзіўся блізу транспартных сродкаў. У выніку ДТЗ 56-гадовы мужчына ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.

Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ Следчым камітэтам Мінскага раёна распачата крымінальная справа і праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула