БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў паўфінал Australian Open, Серэна Уільямс пакідае спаборніцтвы

23.01.2013 / 9:38

nn.by

Першая ракетка свету, беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў ½ фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, абыграўшы ў чвэрцьфінале расіянку Святлану Кузняцову 7:5, 6:1.

У паўфінале ў чацвер беларуска згуляе з амерыканкай Слоан Стывенс (29-ы рэйтынг на турніры), якая выйграла ў самай нязручнай суперніцы для Вікторыі Серэны Уільямс 3:6, 7:5, 6:4.

У другім паўфінале згуляюць Лі На (Кітай) — Марыя Шарапава (Расія).

Год таму Вікторыя Азаранка выйграла Australian Open, у фінале яна перамагла Марыю Шарапаву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула