На пажары ў Стаўбцоўскім раёне загінулі жанчына і яе 11-гадовая дачка
Як паведамілі ў МНС Беларусі, у 01.41 па лініі 101 ад відавочцы паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Новы Свержань.Ратавальнікі прыбылі да месца надзвычайнай сітуацыі аператыўна, аднак дах дома гарэў ужо адкрытым полымем. У агні загінулі маладая жанчына і яе дачка 2001 года нараджэння.
На поўную ліквідацыю пажару, прычына якога ўстанаўліваецца, запатрабавалася прыблізна гадзіна.
Менавіта дарослыя або пакідаюць дзяцей без нагляду, або не выконваюць правілы пажарнай бяспекі, дапускаючы курэнне ў ложку, эксплуатацыю няспраўных электрапрыбораў, печаў.Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ва ўсіх выпадках пажараў з гібеллю дзяцей так ці інакш вінаватыя дарослыя.