БЕЛ Ł РУС

У Гомелі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у гонар паўстання Каліноўскага

23.01.2013 / 10:21

Гомельскія актывісты кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» 22 студзеня ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 г. 22 студзеня споўнілася 150 гадоў з пачатку Паўстання.

Яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры горада.

Актывістка Наталля Крывашэй кажа: «Вывесіўшы гістарычны сцяг мы ушаноўваем памяць усіх, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць. Парламент Літвы афіцыйна абвясціў 2013 год «Годам Паўстання 1863 г." . А ў Гомелі няма ні вуліцы, ні помніка, прысвечаным падзеям і героям 1863—1864 гг.».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула