БЕЛ Ł РУС

Чмялевічы, Мінская губерня. Тут прыкінулася надта паганая хвароба

23.01.2013 / 10:27

nn.by

“НН” сто гадоў з вамі

Вёска Чмялевічы, Мінская губерня. Тут прыкінулася надта паганая хвароба — воспа. Хварэюць не толькі дзеці, але і старыя людзі. Было ўжо колькі выпадкаў смерці. Пакуль ніякай помачы няма.

Жыве тут нейкі лекар самавучка. Ён усе хваробы лечыць адным лякарствам: «адчэпнай соллю». А наш цёмны беларус гэтаму і рад. Во як ашукваюць нас усякія ведзьмакі і шаптуны.

«НН». № 3. 1913.

17 студзеня сусветна вядомы навуковец Радзім Гарэцкі вяртаўся з пасяджэння нацыянальнага аргкамітэта па святкаванні Дня Волі. На акадэміка напалі, калі ён падыходзіў да свайго дому. Сп. Радзім атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і пералом носа. У яго кровападцёкі на руках, нагах і твары. У цяжкім стане акадэмік трапіў у аддзяленне нейрахірургіі 9-й мінскай клінікі, дзе яму зроблена аперацыя. Стан здароўя цяпер стабільны.

«НН». № 3. 2003.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула