БЕЛ Ł РУС

У Нарвегіі здарыўся «сырны пажар»: тунэль гарэў 5 дзён

23.01.2013 / 13:32

У Нарвегіі тунэль зачынілі на некалькі тыдняў пасля таго, як там пяць дзён гарэлі 27 тон казінага сыру.

Аўтамабільны тунэль у Нарвегіі зачынены з-за таго, што ў ім адбылося ўзгаранне фуры, якая перавозіла 27 тон бруноста - карамелізаванага карычневага казінага сыру.

Інцыдэнт адбыўся на поўначы краіны, у рэгіёне Лафатэн.

Пажар пачаўся яшчэ на мінулым тыдні і бушаваў пяць дзён. Работы па яго ліквідацыі ўскладняліся тым, што тунель напоўніўся таксічным газам, якія выдзяляўся з палаючага сыру.

У паліцыі растлумачылі, што з-за высокага ўтрымання ў сыры тлушчу і цукру, «ён гарэў амаль як бензін». Тунэль пашкоджаны настолькі моцна, што будзе закрытым яшчэ некалькі тыдняў.

У дарожным кіраванні Нарвегіі адзначылі, што гэта першы на іх памяці выпадак сырнага пажару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула