БЕЛ Ł РУС

Лабавое сутыкненне BMW і Audi на Старым мосце ў Гродне — фота і відэа

24.01.2013 / 11:42

Адзін з легкавікоў занесла на слізкім асфальце і вынесла на сустрэчную.

Секунда да катастрофы.

Наступствы аварыі.

Наступствы аварыі.

Позна ўвечары 22 студзеня на Старым мосце ў Гродне адбылася сур’ёзная аварыя, паведамляе AutoGrodno.by.

Кіроўца 1994 г.н. на Audi А4 ехаў праз мост з боку Савецкай плошчы. На мосце аўтамабіль пачало заносіць і кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з BMW. Ад удару апошні легкавік адкінула на аўтобус МАЗ, які рухаўся за ёй.

Па інфармацыі ДАІ, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Пазней кіроўца BMW даслаў AutoGrodno.by відэа моманту лабавога сутыкнення. З яго вынікае, што ў кіроўцы не было шанцаў пазбегнуць сутыкнення, бо справа ад яго акурат ехаў аўтобус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула