БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў ствараць запатрабаванае на сусветным рынку ўзбраенне

24.01.2013 / 11:53

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна развіваць новыя напрамкі ў абаронным сектары эканомікі і ствараць запатрабаванае на сусветным рынку ўзбраенне.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця ваенна-прамысловага комплексу краіны.

«Размова пойдзе пра бяспеку нашай дзяржавы, нашай арміі і яе ўзбраенне, — сказаў ён, адкрываючы нараду. — Абаронны сектар эканомікі заўсёды з’яўляўся флагманам перадавых тэхналогій і інавацый. Толькі самае надзейнае і лепшае запатрабавана ва ўсіх войсках. І тут нам ні ў якім разе нельга адставаць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула