БЕЛ Ł РУС

ЗША знялі забарону на ўдзел жанчын у баявых дзеяннях

25.01.2013 / 09:02

СГ

Такое рашэнне прыняло Міністэрства абароны ЗША. Забарона дзейнічала да 1994 года.

У ЗША армія платная, кантрактная. Служба ў арміі дае таксама льготы на вучобу ва ўніверсітэтах.

Служыць могуць і мужчыны, і жанчыны. Адносіны між імі на службе рэгулююцца строгімі нормамі.

Армія ЗША — самая магутная і эфектыўная ў свеце, як па сваім тэхнічным аснашчэнні, так і па падрыхтоўцы жаўнераў.

Пашырэнне абавязкаў і магчымасцяў жанчын у арміі здымае ранейшыя сацыяльныя бар’еры. Да гэтага ў 2011 годзе армія адмяніла ранейшае правіла Don’t Ask, Don’t Tell, паводле якога адкрытыя геі не маглі служыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула