БЕЛ Ł РУС

У школьніцы з Ашмянаў дыягназ «менінгакокавая інфекцыя» не пацвердзіўся

25.01.2013 / 10:58

18 студзеня ў Ашмянах з падазрэннем на менінгакокавую інфекцыю шпіталізавалі 15-гадовую дзяўчынку. Гэта мог быць трэці выпадак заражэння небяспечнай хваробай.

Ужо ў Ашмянскай ЦРБ у падлетка выявілі невялікі сып. На наступны дзень пацыентку перавялі ў Гродзенскую абласную інфекцыйную бальніцу. Падазрэнне на менінгіт паўстала таму, што бацька дзяўчынкі мог кантактаваць з дзіцем, а ў яго было выяўленае захворванне.

Як паведаміў галоўны санітарны доктар Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Мікалай Кендыш, у суботу аналізы пацыенткі былі перададзеныя ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: у арганізме падлетка не выяўлена менінгакокавай інфекцыі. Не зафіксаваная яна і ў арганізме бацькі.

Дарэчы, да здарэння дзяўчынка дапазна знаходзілася на катку, дзе і атрымала пераахаладжэнне. Цяпер стан пацыенткі медыкі характарызуюць як стабільны.

Нагадаем, у пачатку студзеня ад менінгакокавай інфекцыі ў Ашмянах памерла двое дзяцей — 4 і 14 гадоў. Медыкі настойваюць, што ўспышкі хваробы няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула