БЕЛ Ł РУС

Самая малапапулярная станцыя мінскага метро — «Купалаўская»

25.01.2013 / 17:47

З адкрыццём новых станцый метро пасажыраў паболела на 74 тысячы чалавек.

З адкрыццём у Мінску трох новых станцый метро колькасці пасажыраў падземкі павялічылася ў сярэднім на 73 500 чалавек у дзень.

Пік перавозак прыйшоўся на снежань: у метро падземку спускаліся ў сярэднім больш за 944 000 пасажыраў у дзень.

У канцы 2012-га самы высокі ўзровень пасажырапатоку назіраўся на станцыі «Плошча Незалежнасці» — больш за 60 тыс. чалавек у суткі.
Сярод самых папулярных таксама станцыі «Каменная Горка» (больш за 56,5 тыс. пасажыраў штодня) і «Плошча Якуба Коласа» (каля 52,8 тыс.).

Менш за ўсё пасажыраў у снежні заходзіла на станцыі «Купалаўская» (у сярэднім каля 5,2 тыс. у суткі) і «Першамайская» (больш 8,4 тыс.).

Такі нізкі паказчык «Купалаўскай» атрымаўся за кошт таго, што ўлічваўся толькі адзін уваход на яе, з боку Купалаўскага тэатру. У дадатак, ён закрываецца ў 21.00 штодня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула