БЕЛ Ł РУС

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Чэхіі перамагае экс-прэм'ер Мілаш Земан

26.01.2013 / 19:11

Пра гэта сведчаць звесткі, атрыманыя пасля апрацоўкі 93,75% бюлетэняў.

Земан набірае 55,8%, а яго супернік, першы віцэ-прэм’ер, кіраўнік МЗС Чэхіі, князь Карэл Шварцэнберг — 44,2%.

Па словах экспертаў, такі адрыў дазваляе Земану ўжо абвясціць аб сваёй перамозе.

Першы тур выбараў прайшоў у Чэхіі ў пачатку студзеня. Па яго выніках Земан набраў 24,27% галасоў, Шварцэнберг — 23,25%.

Мясцовыя палітолагі называюць выхад Шварцэнберга ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў «абсалютнай палітычнай сенсацыяй»
, бо ў сацыялагічных апытаннях ён нязменна займаў 4-5-е месца.

Цяперашнія выбары — першыя ў Чэхіі прамыя прэзідэнцкія выбары. Да гэтага кіраўніка дзяржавы выбіраў парламент краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула