БЕЛ Ł РУС

Жаніха і нявесту ў Туркменіі абавязалі пазіраваць на фоне прэзідэнта

28.01.2013 / 12:24

У Туркменіі маладых, якія рэгіструюць шлюб у мясцовых ЗАГСах, абавязалі фатаграфавацца на фоне партрэта прэзідэнта краіны Гурбангулы Бердымухамедава.

Фатографы, якія працуюць на цырымоніях, сцвярджаюць, што ў альбоме для маладых павінна быць не менш за тры такія здымкі.
Партрэт Бердымухамедава вісіць у зале, дзе маладыя рэгіструюць шлюб, а таксама ў асобным пакоі, дзе праводзяцца фотаздымкі.

«Хроніка Туркменістана» падкрэслівае, што якіх-небудзь афіцыйных распараджэнняў, што ў кадр з маладымі павінен патрапіць партрэт кіраўніка дзяржавы, знайсці не ўдалося. У той жа час, кіраўніцтва новага ашхабадскага ЗАГСа (па ўсёй бачнасці, гаворка ідзе пра палац шлюбаў «Багт кошгі», які быў адкрыты ў 2011 годзе) загадзя папярэджвае маладых пра такое патрабаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула