БЕЛ Ł РУС

Зборная БДУ зноў будзе гуляць у Вышэйшай лізе КВЗ

29.01.2013 / 11:48

Такое рашэнне прыняло журы Міжнароднага фестывалю КВЗ «Ківін-2013» у Сочы.

Лідарам зорнай каманды 2001 года быў Вадзім Галыгін.

Зборная БДУ увайшла ў эліту Клуба вясёлых і знаходлівых і будзе зноў гуляць у Вышэйшай лізе КВЗ.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага універсітэта са спасылкай на рашэнне, прынятае журы Міжнароднага фестывалю КВЗ «Ківін-2013» у Сочы, дзе з 15 па 27 студзеня праходзіў адборачны конкурс.

Сёлета фестываль сабраў 497 камандаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі і Украіны. «Барацьба была напружанай і вострай. Толькі 20 самых яркіх студэнцкіх калектываў дапушчаныя да гульняў у Вышэйшай лізе КВЗ», — адзначылі ў прэс-службе ВНУ

Зборная БДУ 17 лютага прыме ўдзел у розыгрышы 1/8 фіналу гэтых спаборніцтваў.
«Супернікі нашых хлопцаў — зборная Камызякскага края (Астраханская вобласць). Гэта дасведчаныя гульцы, ужо атрымалі глядацкую папулярнасць», — распавялі ў прэс-службе БДУ. Акрамя таго, яшчэ тры каманды: «Зборная СНД па вольнай барацьбе» (Сургут), «Днепр» (Днепрапятроўск) і «Ананас» (Вязьма) будуць змагацца за права выхаду ў ¼ фіналу Вышэйшай лігі КВЗ».

Каманда БДУ двойчы, у 1999 і 2001 гадах, станавілася чэмпіёнам міжнароднага саюза КВЗ.

Удзельнічала яна і ў прамежкавых гульнях: у 2000 годзе заваявала Суперкубак чэмпіёнаў, а ў 2001-м — галоўны прыз «Ківін у залатым» на міжнародным музычным фестывалі КВЗ, які штогод праходзіць у Юрмале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула